З Джуліяна Асанжа знялі абвінавачанні ў згвалтаванні

19 мая 2017

Пракуратура Швецыі спыніла следства ў дачыненні Джуліяна Асанжа па справе аб згвалтаванні. Зрэшты, дадзенае рашэнне шведскіх улад ніяк не паўплывае на лёс заснавальніка "Вікілікс". Ён па-ранейшаму не можа выйсці за межы тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане з-за брытанскага ордэра на яго арышт. Нагадаем, Асанж знаходзіцца на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва з 2012 года.