З Байканура на Міжнародную касмічную станцыю адправіўся новы экіпаж

18 декабря 2017

У яго складзе расіянін Антон Шкаплераў, а таксама амерыканец Скот Цінгл і японец Нарысігэ Канаі. Стыкоўка з МКС павінна прайсці ўжо заўтра. Цікава, што чарговы экіпаж зможа некалькі разоў сустрэць новы 2018 год на арбіце. Бо станцыя за суткі робіць 16 віткоў вакол Зямлі. Расіяніну Шкаплераву наогул трэці раз трэба будзе накрыць святочны стол на арбіце, улічваючы яго папярэднія палёты і дзень нараджэння ў лютым. Падарункі для членаў экіпажа маецца даставіць расійскімі і амерыканскімі касмічным чоўнамі. Місія новага экіпажа складзе 122 дні.