З 1 чэрвеня Літва цалкам адчыняе мяжу з Латвіяй

26 мая 2020
Ніякіх пастоў і праверак не застанецца, перамяшчэнне будзе свабодным. Таксама з першага дня лета ў краіне плануецца пашырыць час працы кафэ, рэстаранаў і начных клубаў да 23:00. Таксама людзі змогуць гуляць у баскетбол, футбол. На матчах пад адкрытым небам дазволяць збірацца да 300 чалавек.