Рыбалка даўжынёй 13 месяцаў

4 февраля 2014

У гэту гісторыю цяжка паверыць, але гэта праўда. У снежні пазамінулага года рыбак з Мексікі адправіўся на працу, а праз 13 месяцаў знайшоўся на Маршалавых астравах. Выжыць у Ціхім акіяне яму дапамог навык лавіць голымі рукамі рыбу, чарапах і птушак. Дарэчы, навучыўся ён гэтаму на радзіме ў Сальвадоры. Разам з Альварэнгай на аднадзённую рыбалку адправіўся яго 15-гадовы напарнік. На жаль, хлопец не перажыў нягод дрэйфу.