Шэраг дэпутатаў Вярхоўнай рады Украіны заблакіраваў сёння трыбуну ў зале пасяджэнняў

7 апреля 2015
Яны заклікаюць стварыць у парламенце камісію для выяўлення фактаў карупцыі ва ўрадзе. Сярод іх патрабаванняў і адхіленне прэм'ера Арсенія Яцанюка. Паралельна перад будынкам Рады прыхільнікі ўкраінскай партыі "Свабода" арганізавалі мітынг. Мітынгоўцы ўсталявалі палаткі, у якіх актывісты прапануюць усім, хто жадае, паставіць подпісы за стварэнне камісіі па расследаванні карупцыі. Раней экс-кіраўнік Дзяржфінінспекцыі Украіны абвінаваціў урад Яцанюка ў крадзяжы бюджэтных сродкаў. Паведамляецца, што да будынка Рады падцягнулі браніраваныя КрАЗы.