Кампанія прапанавала замарозіць развіццё даччынага лоўкостара Transavia. Air France збіралася перадаць гэтаму авіяперавозчыку вялікую частку рэйсаў на малыя і сярэднія адлегласці. Пілоты палічылі, што стварэнне Transavia выкліча скарачэнні рабочых месцаў у самой Air France. Забастоўка лётчыкаў пачалася тыдзень таму. Раней пілоты абвясцілі аб прадаўжэнні стачкі да пятніцы. Паводле папярэдніх падлікаў, кожны такі дзень абыходзіцца Air France 10-15 мільёнаў еўра.














