Рукапісны тэкст песні за два мільёны долараў

25 июня 2014
Рукапісны экзэмпляр тэксту песні Боба Дзілана Like a Rolling Stone прададзены за два мільёны долараў на аўкцыёне ў Нью-Ёрку. Рабочы варыянт кампазіцыі напісаны алоўкам на фірмовым бланку гасцініцы. На паперы ёсць памылкі, дапаўненні, эксперыменты з рыфмамі, а таксама малюнкі жывёл і капелюшоў. Дзілан запісаў гэтую песню ў 1965 годзе, калі яму было 24. Яна стала хітом і пазней была перакладзеная на некалькі моў. Like a Rolling Stone лічыцца адной з самых папулярных кампазіцый, напісаных пасля Другой сусветнай вайны.