Рукапіс Ганны Франк пайшоў з малатка за 140 тысяч еўра

23 ноября 2016

Аўкцыён адбыўся ў Нідэрландах. Верш з васьмі радкоў датаваны сакавіком 1942-га. Ён быў напісаны незадоўга да таго, як Ганне і яе сям'і прыйшлося схавацца ад нацыстаў у сакрэтнай кватэры ў Амстэрдаме. Да твора прыкладзены ліст аб яго сапраўдным аўтарстве школьнай сяброўкі Ганны Франк. Адзначым, стартавы кошт лота складаў 50 тысяч еўра.