Раство ў Іспаніі яшчэ не настала, але шампанскае ўжо льецца ракой

23 декабря 2013

Раство ў Іспаніі яшчэ не настала, але шампанскае ўжо льецца ракой - тут святкуюць выйгрыш уладальнікі шчаслівых білецікаў каляднай латарэі Эль Горда, што ў перакладзе з іспанскай мовы абазначае Таўстун. Яна праводзіцца ў Іспаніі штогод перад навагоднімі святамі ўжо больш чым два стагоддзі. Згодна са шматгадовай традыцыяй, дзеці дастаюць бочачкі з барабанаў. Сёлета галоўны прыз выпаў на нумар 62246, які стаў шчаслівым для 160 чалавек. Кожны з іх атрымаў па 400 тысяч еўра. Рэдкі іспанец хаця б раз у жыцці не купляў квіток Эль Горда. Шанц выйграць у латарэі - адзін к сямі. Для многіх гэтая ўдача - вырашэнне шэрагу праблем.


Да апошняга часу латарэйны выйгрыш не абкладаўся падаткам. Але сёлета пераможцам прыйдзецца выплаціць 20-працэнтны падатак з прызавых вышэй за 2,5 тысячы еўра.