Калядны настрой італьянцаў азмрочыла галоўная ёлка краіны

20 декабря 2017

Усталяванае ў Рыме на Плошчы Венецыі дрэва ўсяго за 12 дзён страціла амаль усе іголкі. Замест зялёнай прыгажуні жыхары і турысты бачаць аблыселыя галінкі, і толькі навагоднія шары нагадваюць пра надыходзячыя святы. Адзначым, што калядную ёлку ўлады Рыма купілі за 50 тысяч еўра. Дарэчы, вінавацяць ва ўсім мэра. Вірджынію Раджы крытыкуюць за дрэнныя дарогі і бруд у горадзе.