Калядныя кірмашы адкрываюцца па ўсім свеце

23 ноября 2019
Калядныя кірмашы адчынілі свае дзверы ў дзясятках краін свету. Так, у Аўстрыі ўжо працуе знакаміты калядны кірмаш - на венскай Ратушнай плошчы. Сёлета ўлады чакаюць на ёй да 4 мільёнаў наведвальнікаў. Дарэчы, усяго ў Аўстрыі будзе працаваць больш як тысяча калядных маркетаў. 

Пачаў працу і сумна вядомы кірмаш у Страсбургу. Роўна год таму там здарыўся тэракт, ахвярамі якога сталі пяць чалавек. Сёлета ў цэнтры горада - павышаныя меры бяспекі. Для яе гарантавання задзейнічаныя пяць сотняў паліцэйскіх, гэта ў некалькі разоў больш, чым у папярэднія гады.