Калядная ёлка ў Рызе занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса

6 декабря 2016

Калядная ёлка на Ратушнай плошчы ў Рызе занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Ілюмінацыю на святочным дрэве запаліла самая вялікая  ў свеце машына Руба Голдберга. На двух паверхах сталічнай мэрыі і на плошчы быў сабраны механізм, названы ў гонар амерыканскага мастака-карыкатурыста - менавіта яму належыць ідэя стварэння прылады. Гэтым разам ланцужок, які дзейнічае па "прынцыпе даміно", складаўся з 412  крокаў. Некалькі месяцаў над найскладанейшым праектам працавалі каля трохсот  чалавек - спецыялісты па IT-тэхналогіях, інжынеры, дэкаратары.