Стары Свет сустракае чарговую хвалю пандэміі каранавіруса. У Даніі на кожныя сто тысяч жыхароў прыпадае па 1 612 хворых. З праведзеных ПЛР-тэстаў больш чым 12 % даюць станоўчы вынік.
Нягледзячы на жорсткія абмежаванні для непрышчэпленых, Францыя таксама сярод краін з цяжкай эпідсітуацыяй. Там фіксуецца самы высокі сутачны паказчык за ўвесь час пандэміі. За 24 гадзіны выяўлена больш чым 180 тысяч заражэнняў. Улады плануюць санітарныя меры яшчэ больш узмацніць.
Вельмі хутка распаўсюджваецца COVID і ў Іспаніі. За мінулы дзень там заразіліся амаль 215 тысяч чалавек. Паказчыкі несуцяшальныя, аднак медыкі падкрэсліваюць: нягледзячы на сваю заразнасць, "амікрон" рэдка прыводзіць да цяжкіх наступстваў.
Рост захворвання на каранавірус фіксуецца ў Еўропе
29 декабря 2021













