Расійскі ваенны самалёт збілі сірыйскія сілы СПА

18 сентября 2018

На борце Іл-20 знаходзіліся 15 салдат. Паводле звестак Мінабароны, удар нанёс комплекс С-200 СПА Сірыі. Інцыдэнт справакавалі ізраільскія лётчыкі, якія закрываліся Іл-20. Ізраільскія самалёты наносілі ўдары ў раёне горада Латакія і стварылі небяспечную сітуацыю для караблёў і паветраных суднаў, што знаходзіліся ў гэтым раёне. Побач з месцам аперацыі знаходзіўся французскі фрэгат. Расія пакідае за сабой права на адэкватныя дзеянні ў адказ.