Расійскі ваенны самалёт знік над Міжземным морам

18 сентября 2018

Іл-20 ляцеў на базу Хмеймім у Сірыі. Інцыдэнт адбыўся позна ноччу за 35 кіламетраў ад берагавой лініі. У гэты момант ізраільскія ВПС наносілі ўдары па баевіках у сірыйскай правінцыі Латакія. Таксама ў гэтым раёне зафіксаваныя пускі ракет з французскага фрэгата. У водах Міжземнага мора працягваецца пошукавая аперацыя. На борце самалёта знаходзіліся 14 расійскіх салдат. Пра іх лёс пакуль нічога не вядома.