Расійскі траўлер Алег Найдзёнаў, у складзе экіпажа якога ёсць грамадзянін Беларусі, нарэшце, пакінуў порт Дакара.
Раней улады Сенегала адпусцілі карабель пад заклад у мільён долараў. Зараз рыбалоўчае судна накіроўваецца ў той раён, дзе ў пачатку студзеня яго затрымалі сенегальскія ваенныя. Экіпаж абвінавацілі ў незаконным промысле ў эканамічнай зоне Сенегала. Пры гэтым, паводле даных уладаў Расіі, траўлер займаўся рыбнай лоўляй у водах Гвінеі-Бісаў, маючы пры гэтым усе неабходныя дакументы. Калі суд прызнае, што захоп быў незаконным, грошы ўладальніку - мурманскай кампаніі Фенікс - вернуць. На борце Алега Найдзёнава 85 чалавек.














