Расійскі бізнесмен, сенатар Сулейман Керымаў затрыманы ў Ніцы па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

22 ноября 2017

Расійскі бізнесмен, сенатар Сулейман Керымаў затрыманы ў Ніцы па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Агенцтва "Рэйтэр" піша, што следства сканцэнтравалася на куплі на Блакітным беразе элітных рэзідэнцый праз шэраг фіктыўных кампаній. Керымаў віну не прызнае. МЗС Расіі накіравала ў французскую пракуратуру ліст, дзе падкрэсліваецца дыпламатычны імунітэт бізнесмена.

Керымаў раней апынуўся ў цэнтры міжнароднага скандалу - з-за спробы рэйдэрскага захопу "Беларуськалія", што абваліла сусветны рынак калійных угнаенняў. У 2013 годзе афеляваныя з Керымавым структуры шляхам махінацый жадалі завалодаць найбуйнейшай беларускай кампаніяй па вытворчасці ўгнаенняў. Але схему выкрылі. Бізнесмена аб’явілі ў вышук па лініі Інтэрпола. А ў дачыненні дзеючых асоб рэйдэрскага захопу пачалося крымінальнае вядзенне справы ў Расіі.