Расійскія ратавальнікі ўсю ноч разбіралі завалы на месцы пажару ў гандлёвым цэнтры Масквы

11 июля 2017

Расійскія ратавальнікі ўсю ноч разбіралі завалы на месцы буйнога пажару ў гандлёвым цэнтры Масквы. Агонь напярэдадні вечарам ахапіў тэрыторыю тысячу квадратных метраў. У будынку было 3 тысячы чалавек - усіх атрымалася эвакуіраваць. Аднак ёсць пацярпелыя - іх 18, 14 з якіх шпіталізаваныя - надыхаліся гарам. Пажар патушылі праз 6 гадзін. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына ўзгарання - кароткае замыканне электраабсталявання.