Сёння раніцай расійскія ратавальнікі спынілі актыўную фазу пошуку маракоў з патанулага траўлера "Далёкі Усход". Як паведамілі ў МНС, значна павялічана колькасць рыбалоўных суднаў, што будуць задзейничаныя ў спадарожным пошуку прапаўшых без весткі. Нагадаем, вялікі траўлер затануў у ноч на 2 красавіка. Са 132 рыбакоў на борце 56 загінулі. Лёс яшчэ 13 маракоў пакуль невядомы. Папярэдне прычынай надзвычайнага здарэння стала сутыкненне з перашкодай. З-за гэтага ў раёне машыннага аддзялення адбылося пашкоджанне корпуса.
Расійскія ратавальнікі спынілі актыўную фазу пошуку маракоў з траўлера "Далёкі Усход"
9 апреля 2015













