Расійскія лёгкаатлеты адхілены ад Алімпіяды

21 июля 2016

Расійскія лёгкаатлеты адхілены, ёсць імавернасць дыскваліфікацыі і ўсёй зборнай ад Алімпіяды. Спартыўны арбітражны суд сёння вынес рашэнне на парадку дня Алімпійскага камітэта Расіі. Згодна з ім, лёгкаатлеты краіны-суседкі не змогуць прыняць удзел у Гульнях у Рыа. Прычына - дыскваліфікацыя расіянаў, накладзеная міжнароднай федэрацыяй у лістападзе - пасля дакладу незалежнай камісіі ВА-ДА. У дакуменце - доказы ўжывання допінгу расійскімі спартсменамі і пакрывальніцтва махінацый з пробамі расійскім НАКам. Пры гэтым, антыдопінгавы камітэт рэкамендаваў адхіліць усю зборную Расіі ад Гульняў, але МАК вырашыў не спяшацца, і вынесе вердыкт да канца тыдня.