Расійскія касманаўты выйшлі ў адкрыты космас з борта МКС

29 мая 2019

Расійскія касманаўты Аляксей Аўчынін, Алег Кананенка выйшлі ў адкрыты космас з борта МКС. Калега з ЗША Крысціна Кук была асістэнтам на станцыі. Шасцігадзінная касмічная прагулка прысвечаная юбілею Аляксея Лявонава - першапраходца ў адкрытым космасе. Падчас работ касманаўты правядуць хімічны аналіз аднаго з прадметаў, які знаходзіўся за бортам МКС.