Расійскія бамбардзіроўшчыкі нанеслі авіяўдары па аўтакалонах, якія транспартавалі кантрабандную нафту ў Сірыі

5 декабря 2015

Знішчана каля 40-ка вялікагрузных машын і цыстэрн. Усяго за тыдзень самалёты ВПС Расіі выканалі 431 вылет з авіябазы Хмэймім - гэта правінцыя Латакія - і паразілі амаль паўтары тысячы аб'ектаў. У іх ліку - станцыі перапампоўкі паліва, нафтагазавыя комплексы і радовішчы "чорнага золата", якія знаходзяцца пад кантролем экстрэмістаў. "Ісламская дзяржава" прадае нафту, выпампаваную са свідравін на захопленых тэрыторыях, на чорным рынку. Прыбыткі ад продажу сыравіны складаюць прыкладна трэцюю частку "бюджэту" тэрарыстычнай арганізацыі.