Расійская ракета Саюз адправіла ў космас місію GAIA

19 декабря 2013

Расійская ракета Саюз адправіла ў космас місію GAIA, якая створыць карту Млечнага шляху. Запуск адбыўся з касмадрома Куру ў Французскай Гвіяне. Апарат ужо пераадолеў больш чым 4 тысячы кіламетраў. Місія распрацоўвалася 13 гадоў, яе кошт 700 мільёнаў еўра. Падчас яе будзе створаная трохмерная карта нашай галактыкі, магчыма, будуць знойдзеныя новыя экзапланеты. GAIA вызначыць дакладныя адлегласці да аднаго мільярда зорак. Гэты тэлескоп - найбуйнейшы прыёмнік з тых, што калі-небудзь запускаліся ў космас.