Расійская каманда пазбавілася бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане

22 февраля 2018

Нагадаем, у турніры па кёрлінгу Аляксандр Крушальніцкі і Анастасія Брызгалава сталі трэцімі. Але затым у крыві Крушальніцкага быў выяўлены мілдранат, што пацвердзілі абедзве допінг-пробы. Спартсмен адмовіўся ад слуханняў па справе, якія павінны былі прайсці сёння на выязной панэлі Спартыўнага арбітражнага суда. Паводле слоў Аляксандра, суд усё роўна пазбавіў бы іх медалёў. Хоць сам кёрлінгіст заяўляе, што не прымаў забароненага рэчыву сумысна. Ён падазрае, што падсыпаць мельдоній мог хтосьці з партнёраў па зборнай.