Расійская авіяцыя знішчыла ў Сірыі за суткі каля 750 аб'ектаў "Ісламскай дзяржавы"

21 октября 2015

Аб гэтым паведамляе Мінабароны Расіі. Спецаперацыя працягваецца 20 дзён. Першым чынам, знішчаюцца камандныя пункты баевікоў, навучальныя лагеры, вузлы сувязі і заводы па вытворчасці выбухоўкі. Тым часам, сірыйская армія пашырае маштабы наступальнай аперацыі ў наваколлях Алепа - гэта эканамічная сталіца краіны. Адноўлены кантроль над адным з прыгарадаў.