Расіяне сёння адзначаюць адно з галоўных дзяржаўных святаў

12 июня 2019

Адно  з галоўных дзяржаўных святаў сёння адзначаюць нашы суседзі - Дзень Расіі. У гэты дзень грамадзянам гэтай краіны ўручаюць дзяржаўныя прэміі, наладжваюць вялікі канцэрт на Краснай плошчы, праводзяць парады і мноства фестываляў. А ў канцы дня - святочны салют. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і народ гэтай краіны з Днём Расіі. І адзначыў, што паглыбленне беларуска-расійскай інтэграцыі прымножыць традыцыі дружбы паміж краінамі.