Расія вывела з Сірыі палову сваіх самалётаў

16 марта 2016

Чарговая група вылецела сёння з сірыйскай авіябазы Хмеймім да месцаў пастаяннай дыслакацыі. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Расіі. У складзе эскадрыллі самалёт Іл-76, а таксама штурмавікі Су-25. Напярэдадні на родную авіябазу пад Варонежам вярнуліся расійскія Су-34. Усе самалёты ВКС Расіі пакінуць арабскую рэспубліку да канца тыдня. Вывад асноўнай часткі расійскай групоўкі з Сірыі пачаўся па распараджэнні Уладзіміра Пуціна ў аўторак. Паводле слоў прэзідэнта, пастаўленая перад Мінабароны задача выканана. Дарэчы, баевікі групоўкі "Ісламская дзяржава" страцілі кантроль над 22 % тэрыторый у Сірыі і Іраку за апошнія 14 месяцаў. Пра гэта гэтым гаворыцца ў новым даследаванні аналітычнага агенцтва IHS, паведамляе Бі-Бі-Сі. Згодна з падлікамі экспертаў кампаніі, "Ісламская дзяржава" таксама пазбавілася 40 % прыбыткаў - пераважна ад продажу нафты - пасля страты кантролю над мяжой паміж Турцыяй і Сірыяй. У параўнанні з ранейшай ацэнкай аналітычнага агенцтва, тэрыторыя, якая знаходзіцца пад кантролем ІД, паменшылася на 8 %.