Расія высылае дыпламатаў шэрагу краін Еўропы ў якасці меры ў адказ

30 марта 2018

Расія высылае дыпламатаў шэрагу краін Еўропы ў якасці меры ў адказ на высылку расійскіх. Сёння ў знешнепалітычным ведамстве кіраўнікам дыпмісій гэтых краін уручылі ноты пратэсту. Акрамя таго, прынята рашэнне закрыць генеральнае консульства ЗША ў Санкт-Пецярбургу і выслаць 60 амерыканскіх дыпламатаў. Яны павінны пакінуць тэрыторыю Расіі да 5 красавіка. Разрыў дыпадносін звязаны са справай аб атручванні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў англійскім Солсберы. Лондан абвінавачвае Маскву ў прымяненні хімзброі. У адказ Расія заклікае дачакацца завяршэння расследавання з удзелам міжнародных экспертаў.

Сяргей Лаўроў, Міністр замежных спраў Расіі: "Само расследаванне яшчэ не закончана. Скотланд-Ярд гаворыць, што спатрэбяцца яшчэ месяцы, а вердыкт ужо вынесены. І гэта сумна, таму што такога здзеку над міжнародным правам мы даўно не бачылі. Каб дабіцца нармальнай размовы, устанавіць ісціну, мы прапанавалі афіцыйна склікаць у аўторак, 2 красавіка, пазачарговую сесію ВС Арганізацыі па забароне хімзброі. Спадзяемся, што заходнія партнёры не праігнаруюць шчырую размову, інакш гэта будзе пацвярджэннем, што гэта задуманая грубая правакацыя".

Тым часам пасольства Расіі ў Вялікабрытаніі настойвае на сустрэчы з Юліяй Скрыпаль, якая апрытомнела пасля атручвання.