Расія ўнесла на разгляд Генасамблеі ААН праект рэзалюцыі па захаванні Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці

15 декабря 2018

Дакумент заклікае ўсе бакі выконваць абавязацельствы па пагадненні і вырашаць пытанні пры дапамозе механізмаў, прадугледжаных у ім. Нагадаем, раней Дональд Трамп аб’явіў, што Вашынгтон мае намер выйсці з дагавора з-за таго, што Масква нібыта парушае яго ўмовы. Асноўнае - гэта забарона на распрацоўку, вытворчасць і захоўванне балістычных ракет з далёкасцю палёту ад 500 да 5 з паловай тысяч кіламетраў.