Расія разам з сірыйскім урадам пачынае маштабную гуманітарную аперацыю ў Алепа

28 июля 2016

З адпаведнай заявай сёння выступіў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу. Паводле яго слоў, усе мірныя жыхары Алепа атрымаюць магчымасць пакінуць горад праз 3 гуманітарныя калідоры. Яшчэ адзін калідор адкрыюць для паўстанцаў і баевікоў, якія вырашаць скласці зброю.

У раёнах гуманітарных калідораў плануюцца пункты гарачага харчавання і цэнтры аказання першай меддапамогі. Шайгу падкрэсліў, што гэтым летам ў Алепа і яго прыгарадах склалася складанае гуманітарнае становішча.