Расія на працягу двух тыдняў перадасць Сірыі сучасны зенітна-ракетны комплекс С-300

24 сентября 2018
Усталёўка здольная перахопліваць сродкі паветранага нападу на далёкасці больш за 250 кіламетраў і адначасова паражаць некалькі паветраных цэляў. Гэта адна з мер, якія прыме Масква ў арабскай рэспубліцы пасля катастрофы Іл-20 на мінулым тыдні. У планах таксама заглушаць каля Сірыі спадарожнікавую навігацыю і сістэмы сувязі авіяцыі.