Расія смуткуе па загінуўшых у гандлёвым цэнтры Кемерава

27 марта 2018

Да трохдзённай жалобы ў Кузбасе далучыліся Уладзівасток, Екацярынбург, Разанская вобласць і Інгушэція. Як толькі што стала вядома, Прэзідэнт Расіі прыбыў на месца трагедыі. Уладзімір Пуцін каля гадзіны таму ўсклаў кветкі да стыхійнага мемарыяла.

Пакуль з 64 ахвяр апазнаныя толькі 25. Сярод іх - 13 дзяцей ад 4 да 13 гадоў. Пахаванні ахвяр пачнуцца заўтра. У стацыянарах застаюцца 15 пацярпелых. Па справе аб пажары затрыманыя і дапытаныя пяць чалавек. У тым ліку тэхнічны дырэктар кампаніі - уласніка будынка, арандатар памяшкання, дзе адбылося ўзгаранне, супрацоўнік і кіраўнік аператара пажарнай сігналізацыі, а таксама супрацоўнік прыватнага ахоўнага прадпрыемства, які адключыў, як лічыць следства, сістэму апавяшчэння пры пажары. Паводле адной з версій, узгаранне магло пачацца ў батутным пакоі на чацвёртым паверсе комплексу.