Расія праводзіць вучэнні ядзерных сіл

27 октября 2017

Як паведамляе Мінабароны краіны, падчас манеўраў былі запушчаныя чатыры балістычныя ракеты. Адна з іх - з касмадрома Плясецк. Яшчэ дзве - з атамнай падлодкі ў Ахоцкім моры. Апошняя - з акваторыі Баранцава мора - з падлодкі Паўночнага флота. У расійскім ваенным ведамстве адзначылі, што ўсе навучальныя цэлі былі паражоныя. Акрамя флота і ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, у манеўрах таксама прынялі ўдзел далёкія бамбардзіроўшчыкі паветрана-касмічных сіл.