Расія развітваецца з Барысам Нямцовым

3 марта 2015

Грамадзянская паніхіда праходзіць у Сахараўскім цэнтры сталіцы, пахаваюць палітыка на Траякураўскіх могілках. На цырымонію развітання прыехалі тысячы людзей: сваякі, артысты, вядомыя палітыкі, сярод якіх пасол ЗША ў Расіі Джон Трэфт, віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч і многія іншыя. Барыс Нямцоў быў застрэлены позна вечарам 27 лютага ў Маскве. Следчы камітэт Расіі адкрыў крымінальную справу па артыкулах "Забойства" і "Незаконны абарот зброі". Паводле звестак следства, у Нямцова стралялі з пісталета Макарава.