Расія прывезла ў Гаагу сведак фальсіфікаванай хіматакі ў Сірыі

27 апреля 2018

У штаб-кватэру Арганізацыі па забароне хімічнай зброі былі дастаўленыя сірыйцы, у асноўным супрацоўнікі бальніцы ў Думе, у якую звярнуліся нібы пацярпелыя ад хіматакі. Менавіта там было знята відэа, апублікаванае “Белымі каскамі”, якое стала падставай для абвінавачання войскаў Асада ва ўжыванні хімічнай зброі.

Халіл Альяш, урач аддзялення хуткай дапамогі ў бальніцы г. Дума (Сірыя): "Я таксама ёсць у тым відэа - у той дзень я быў у аддзяленні неадкладнай дапамогі. Было шмат пацыентаў - у асноўным усе з сімптомамі удушша. Гэта таму, што людзі надыхаліся пылам і дымам ад бамбардзіроўкі суседніх будынкаў".

На брыфінгу супрацоўнікі бальніцы распавялі, што ў нейкі момант некваліфікаваныя памочнікі медыкаў пачалі паліваць людзей вадой - усё гэта было знята і выдадзена за відэаздымкі ацалелых ахвяр хімічнай атакі. ЗША, Брытанія, Францыя, якія нанеслі ўдар па Сірыі, брыфінг расіян і сірыйцаў байкатавалі.