Расія прывяла ў баявую гатовасць войскі СПА

12 апреля 2018

Расія прывяла ў баявую гатовасць войскі СПА, ваенную разведку і ўдарныя падраздзяленні Узброеных сіл. На думку спецыялістаў, гэта звязана з магчымым ракетным ударам ЗША па Сірыі. Напярэдадні Трамп у Twitter напісаў, што Маскве варта падрыхтавацца да ракетнай атакі - гэта будзе адказ на ўжыванне хімічнай зброі ў Думе. А сёння СМІ паведамілі пра гатовасць ВПС Брытаніі нанесці ўдары па Сірыі. Сама Усходняя Гута перайшла пад кантроль сірыйскіх улад. Таксама стала вядома, што неўзабаве ў Думе пачнуць працу спецыялісты арганізацыі па забароне хімзброі. Яны правядуць расследаванне меркаванай хімічнай атакі.