Расія прыпыняе выкананне Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці

4 марта 2019

Адпаведны ўказ падпісаў сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Дагавор быў складзены паміж СССР і ЗША ў 1987. Пра свой выхад з Дагавора ЗША аб'явілі 1 лютага, і тады Масква папярэдзіла аб люстраным адказе на падобны крок. У Крамлі заявілі, што адмова ЗША ад гэтага пагаднення "прыкметна саслабіць рэгіянальную і глабальную бяспеку" і можа прывесці да абвальвання ўсёй сістэмы кантролю над узбраеннямі. Сённяшні ўказ Пуціна будзе дзейнічаць да выпраўлення ЗША дапушчаных імі парушэнняў. Пры гэтым Расія не плануе размяшчаць ракеты, якія падпадаюць пад дзеянне ДРСМД, на памежных тэрыторыях і чакае, што ЗША пачнуць прапаноўваць розныя варыянты захавання Дагавора з залучэннем у яго новых дзяржаў-удзельніц.