Расія прыпыняе авіязносіны з Егіптам

6 ноября 2015

І тэрміновая навіна апошніх гадзін... ФСБ Расіі рэкамендуе прыпыніць палёты ў Егіпет да высвятлення прычын падзення Airbus А-321 над Сінаем. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову Федэральнай службы бяспекі. Эвакуацыю сваіх падданых з Егіпта сёння пачала Вялікабрытанія. Меры бяспекі падчас пералётаў - максімальна павышаныя. Рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх таксама прыпынілі Бельгія, Літва, Латвія і Нідэрланды. На месцы крушэння працягваецца пошукавая аперацыя. Напярэдадні ў раёне крушэння знайшлі цела 10-месячнай Дарыны Громавай - самай маленькай пасажыркі рэйса.

А ў Санкт-Пецярбург прыбыў трэці самалёт МНС з астанкамі цел загінуўшых. Спецборт таксама даставіў асабістыя рэчы і дакументы пасажыраў, знойдзеныя ў зоне крушэння лайнера. На сёння апазнаны целы 58 загінуўшых. Нагадаем, Airbus A-321 авіякампаніі "Кагалымавія" разбіўся 31 кастрычніка. Усе 224 чалавекі, якія ляцелі рэйсам Шарм-эль-Шэйх - Санкт-Пецярбург, загінулі.