Расія будзе ўдзельнічаць у зімовай Алімпіядзе, але пад нейтральным флагам

12 декабря 2017

Галоўная спартыўная навіна гэтага дня. Расія будзе ўдзельнічаць у зімовай Алімпіядзе, але пад нейтральным флагам. Алімпійскі сход аднагалосна падтрымаў удзел спартсменаў у Гульнях-2018. Нагадаем, тыдзень таму МАК забараніў нашым усходнім суседзям удзельнічаць у Гульнях чатырохгоддзя праз допінгавы скандал. Нашы журналісты працуюць на сходзе. Падрабязнасці глядзіце ў 15:00.