Расія прыме ўдзел у зімовай Алімпіядзе, але пад нейтральным флагам

12 декабря 2017

Алімпійскі сход аднагалосна падтрымаў удзел спартсменаў у Гульнях-2018. Рашэнне адобрыў Крэмль. Нагадаем, тыдзень таму МАК забараніў нашым усходнім суседзям удзельнічаць у Гульнях чатырохгоддзя з-за допінгавага скандалу.

Спартсмены самі павінны вырашыць, ці гатовыя яны выступаць пад алімпійскім флагам. Гульні ў Паўднёвай Карэі пачнуцца 9 лютага.