Свята заснаванае ў 2005, але яго гісторыя пачалася яшчэ ў 1612 годзе. З моманту, калі апалчэнцы Мініна і Пажарскага ўзялі штурмам Кітай-горад. У гонар гэтай падзеі ў XVII стагоддзі на Краснай плошчы ўзвялі Казанскі сабор. Зараз свята адзначаюць народнымі гуляннямі і канцэртамі. Па Цвярской вуліцы ў Маскве сёння пройдзе шэсце Мы адзіныя, якое завершыцца мітынгам. Арганізатары заявілі ўдзел 50000 чалавек. У парках і скверах расійскай сталіцы пройдуць выступленні артыстаў з усёй краіны і выставы-кірмашы народных рамёстваў.














