Некалькі гадзін таму стала вядома, што Расія спыніла пастаўкі газу ў Польшчу. Магчыма, гэта звязана з адмовай Варшавы перайсці на разлікі ў рублях.
Польшча патрабуе ад ЕС увесці збор на энерганосьбіты
Незадоўга да спынення паставак міністр абароны навакольнага асяроддзя Польшчы заявіла, што яе краіна прапануе Еўрасаюзу ўвесці дадатковы збор за выкарыстанне расійскіх энерганосьбітаў. Міністр упэўнена, што гэта прывядзе да рэзкага скарачэння імпарту нафты, вугалю і газу. З праектамі, блізкімі па змесце польскім, выступае таксама італьянскае кіраўніцтва.
Італія хоча пазбавіць Расію звышдаходаў ад экспарту газу
Марыа Драгі прапаноўвае абкласці імпарт энерганосьбітаў падаткам і такім чынам канфіскоўваць у Расіі звышдаходы, якія ўтворацца з-за росту біржавых цэнаў. Праўда, і польскі, і італьянскі варыянты прадугледжваюць, што дадатковыя зборы пачнуць уключацца ў сабекошт еўрапейскіх тавараў, а гэта прывядзе да рэзкага ўсплёску інфляцыі.













