Расія аб'явіла аб высылцы 23-х супрацоўнікаў пасольства Вялікабрытаніі

17 марта 2018

У МЗС краіны адзначылі, што прымаюць гэтыя меры "ў адказ на правакацыйныя дзеянні брытанскага боку і бяздоказныя абвінавачанні ў сувязі са здарэннем у Солсберы". Акрамя таго, Расія адклікае дазвол на адкрыццё консульства Вялікабрытаніі ў Санкт-Пецярбургу і спыняе дзейнасць у Расіі Брытанскага савета ў сувязі з тым, што яго статус ніяк не рэгулюецца. Нагадаю, інцыдэнт з атручэннем Сяргея Скрыпаля і яго дачкі адбыўся 4 сакавіка. Абодва былі дастаўленыя ў рэанімацыю. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што атручэнне выклікала рэчыва, якое, па меркаванні Каралеўства, "было распрацавана ў Расіі". У Крамлі ўсе абвінавачанні абвяргаюць.