Расія не стане членам АПЕК, а застанецца назіральнікам

7 сентября 2015

Як патлумачыў кіраўнік Раснафты Ігар Сечын, у краінах АПЕК здабыча нафты – справа дзяржаўных кампаній, а расійская нафтавая прамысловасць з'яўляецца прыватнай, што нехарактэрна для краін АПЕК. Па словах Сечына, у сувязі з кліматычнымі асаблівасцямі Расія не можа хутка рэгуляваць здабычу нафты. Кансультацыі паміж арганізацыяцй краін – экспарцёраў нафты і дзяржавамі, якія не ўваходзяць у гэтую арганізацыю, актыўна працягваюцца ў апошнія месяцы на фоне падзення цэнаў на чорнае золата.