Расія не прызнае вынікі расследавання катастрофы малазійскага боінга МН-17

30 мая 2018

Гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Нябензя падчас пасяджэння Савета Бяспекі.

Нябензя запэўніў, што Масква "рэгулярна аказвала максімальнае садзейнічанне Нідэрландам у правядзенні расследавання", аднак следчыя не прынялі да ўвагі довады аб тым, што пуск ракеты быў праведзены з непадкантрольнай сілам Расіі тэрыторыі. Нагадаем, раней Нідэрланды і Аўстрыя заявілі, што зенітная ракетная ўстаноўка "Бук", якая збіла пасажырскі самалёт на ўсходзе Украіны, належала расійскай брыгадзе СПА.

Савет Бяспекі таксама абмеркаваў сітуацыю ва Украіне. Расійскі бок прапанаваў прыняць заяву з заклікам да выканання мінскіх пагадненняў, у тым ліку спынення агню.