Расія і Украіна сёння абмяняліся палоннымі

7 сентября 2019
Краіны перадалі адна адной па 35 чалавек. Самалёты амаль адначасова прызямліліся ў Маскве і Кіеве. Адзначаецца, што тэхнічныя пытанні вырашаліся няпроста, паколькі не  ва ўсіх былі дакументы. Ва Украіну вярнуліся ў тым ліку 24 маракі, якія былі затрыманы летась у лістападзе ў Керчанскім праліве. Сярод  тых, хто  вярнуўся ў Расію,  кіраўнік РІА "Новости Украина"  Кірыл Вышыскі.

Гэтага абмену чакалі даўно. Усяго абмянялі 70 чалавек. Паведамленне аб тым, што Расія і Украіна прыйшлі да пагаднення аб абмене грамадзянамі па формуле "33 на 33", з'явілася 22 жніўня. Зараз  размова ідзе наконт таго, што не выключана магчымасць  і другога этапа  вызвалення затрыманых  асоб. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Кіеў разлічвае на працяг мінскага перагаворнага працэсу.