Расія і Кітай правялі паспяховыя выпрабаванні найноўшых узбраенняў

21 апреля 2022

Кітай чарговы раз дэманструе сваю сілу і моц. У Пекіне правялі паспяховыя выпрабаванні найноўшай гіпергукавой супрацькарабельнай ракеты марскога базавання.


У адказ на візіт амерыканскіх заканадаўцаў на Тайвань у Кітаі таксама прайшлі вучэнні амфібійнай механізаванай брыгады 73-й армейскай групы.


Першае лётнае выпрабаванне ракеты "Сармат" у Расіі


У Расіі тым часам адбылося першае лётнае выпрабаванне новай міжкантынентальнай ракеты "Сармат".  Запуск ракеты шахтнага базавання  ажыццявілі з касмадрома Плясецк, пры гэтым "пацверджаны разліковыя характарыстыкі на ўсіх этапах палёту". Навучальныя баявыя блокі прыбылі ў зададзены раён на Камчатцы. Адзначаецца, што задачы пуску выкананы ў поўным аб'ёме.