Расія і Егіпет аднаўляюць авіязносіны

11 апреля 2018

Першы рэйс "Аэрафлоту" вылеціць у Каір сёння вечарам. На яго забраніравана каля 120-ці білетаў. Частата палётаў з Масквы ў Каір складзе тры рэйсы на тыдзень. Падчас чэмпіянату свету па футболе яны будуць штодзённымі. Авіязносіны паміж краінамі былі спынены ў 2015 годзе пасля тэракта на борце расійскага аэробуса, які ляцеў з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург.