Рэпетыцыя ваеннага парада прайшла напярэдадні вечарам у Маскве. Роўна ў 22:00 пад бой курантаў на Красную плошчу вынеслі Сцяг Перамогі - флаг, узняты 1 мая 1945 года на даху Рэйхстага ў Берліне. У парадзе ўдзельнічае больш за 10 тысяч чалавек. У традыцыйнай пешай калоне, акрамя сувораўцаў і нахімаўцаў, а таксама каробак вайскоўцаў МНС, ФСБ і крамлёўскіх курсантаў, упершыню прайшла рота жанчын-вайскоўцаў. У парадзе задзейнічана амаль 200 адзінак ваеннай тэхнікі. Калону ўзначальвае легенда Вялікай Айчыннай - танк Т-34.
За легендарным Т-34 ідзе сучасная ваенная тэхніка. Гэта бронеаўтамабілі "Тыгр" з мадэрнізаваным супрацьтанкавым ракетным комплексам "Карнет-Д", а таксама баявыя танкі Т-90А. Гэтая машына паказала выдатную жывучасць падчас аперацый у Сірыі. Сёлета парады Перамогі пройдуць яшчэ ў 26-ці гарадах Расіі.













