Расія рыхтуе санкцыі ў адказ для ЗША

16 марта 2018

Як заявілі ў МЗС, Масква мае намер, захоўваючы парытэт, дапоўніць чорны спіс новай "групай амерыканскіх дзеячаў". Пры гэтым Расія не хоча канчаткова закрываць акно дыялогу з ЗША для магчымасці стабілізацыі двухбаковых адносін. Нагадаем, раней у Штатах аб'явілі пра пашырэнне санкцый у дачыненні да Масквы. У чорным спісе 19 чалавек і 5 кампаній. Раней у яго занеслі некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў ГРУ і ФСБ.